засеяць пусткі
Як адна актывістка далучылася да грамадскага агарода

і пакахала горад

Юлія Родчанкава — валанцёрка ўрбаністычнага праекта «Гарадскі агарод». Смаленск (Расія)
засеяць пусткі
Як адна актывістка далучылася да грамадскага агарода і пакахала горад
Юлія Родчанкава — валанцёрка ўрбаністычнага праекта «Гарадскі агарод». Смаленск (Расія)
На чамаданах
Юля — мама дваіх дзяцей. Старэйшаму сыну ўжо споўнілася 17 гадоў, малодшаму — 7. Сям'я жыве за горадам у сваім доме. Юлія сама пячэ хлеб, больш за дзесяць гадоў не есць мяса, вырошчвае гародніну, зеляніну, садавіну на сваім агародзе. А з гэтай восені разам з камандай каляжанак стварае грамадскі агарод у Смаленску. Юля падбірае раслінныя культуры, якія вясной з'явяцца на першым гарадскім агародзе ў Смаленску.

Жаданне развіваць месца, у якім яна жыве, з'явілася ў Юлі толькі тут, у Смаленску. 10 гадоў сям'я жыла ў Сыктыўкары "на чамаданах". Юля ведала, што гэта не яе месца, не магла там расслабіцца і спакойна жыць, не цікавілася горадам, хацела з'ехаць. Рашэнне, пакінуць кватэру і працу, і пераехаць на радзіму мужа пад Смаленск далося лёгка.
Халодны, брудны, зусім не зараджаў і не спрыяў тварыць
Халодны, брудны, зусім не зараджаў і не спрыяў тварыць
— Сыктыўкар апошнія сілы высмоктваў, не чапляў, не натхняў ні на што. Халодны, брудны, зусім не зараджаў і не спрыяў тварыць. Я спрабавала працаваць у дзяржаўнай установе, але толькі атрымала псіхалагічную траўму і стрэс.
Любоў не з першага погляду
Смаленск спалабаўся не адразу. У вочы кідаліся брудныя недагледжаныя вуліцы, смецце і непрыязныя погляды мінакоў. Калі раней прыязджала з мужам у госці, і сябры жартавалі, што Смаленск — гэта горад панурых людзей, не верыла. У адпачынку гэтага не заўважала, але калі пераехала і праехалася па горадзе, выразна адчула варожасць людзей:

— Табе не саступаюць дарогу, сігналяць. Станеш на нечае месца — абавязкова атрымаеш мацюгоў. Людзі смурныя, ніхто не ўсміхаецца. Як толькі выходзіш за цэнтр горада, бачыш бруд, разбітыя дарогі, злыя твары — усё гэта засмучала.

Калі пачаць нешта рабіць, можна зрабіць і горад, і людзей лепш
Калі пачаць нешта рабіць, можна зрабіць і горад, і людзей лепш
Першая думка пасля пераезду была — чаму ж так не шанцуе з гарадамі, але вырашыла, што са Смаленска з'яжджаць не будзе ў пошуках камфортнага месца для жыцця, а будзе рабіць яго тут і зараз.

“Калі пачаць нешта рабіць, можна зрабіць і горад, і людзей лепш, — спакойна кажа Юля. — Я ўпэўнена, што калі больш укладваць у горад, у выніку больш будзеш яго любіць. Прайшло крыху часу — і я стала заўважаць на вуліцах горада шмат цікавых людзей і месцаў. Урэшце змагла сказаць: "Мне тут падабаецца".
Усё магчыма
У горадзе сям'я пражыла год і пераехала ў вёску пад Смаленскам на свае 8 сотак. Удваіх з мужам за некалькі месяцаў пабудавалі каркасны дом. Гэта канструктар: яго можна зрабіць нават аднаму і адносна нядорага. Усярэдзіне параізаляцыя, звонку гідраізаляцыя — дом энергаэфектыўны. Звялі яго хутка. Участак купілі ў канцы траўня, а заехалі ўжо ў снежні 2017-га. Не трэба чакаць, пакуль дом пасядзецца. Пабудавалі — заехалі.

"Усё магчыма, галоўнае — рабіць. Гэта не складана, не трэба быць супер-чалавекам. Калі ты будуеш, потым заязджаеш у дом, у цябе там спяць дзеці, пячэш ім хлеб, разумееш: гэта шчасце мы зрабілі самі. Калі думаеш, што нічога не атрымаецца, трэба турыць такія думкі. Трэба проста браць і рабіць ", — пераканана кажа Юлія.
Усё магчыма, галоўнае — рабіць. Гэта не складана, не трэба быць супер-чалавекам
Усё магчыма, галоўнае — рабіць. Гэта не складана, не трэба быць супер-чалавекам
Актыўнае сацыяльнае жыццё ў горадзе пачалося для Юлі з удзелу ў праектах дабрачыннага фонду "Дзеці нашы". Юля валанцёрыць у дзіцячым доме. Ужо трэці год ездзіць туды да сваёй падапечнай Аляксандры. Дзяўчыне 15 гадоў, абедзве маюць адносіны як сяброўкі, дзеляцца планамі на жыццё, абмяркоўваюць праблемы, гавораць пра моду.

— Стаць настаўніцай фармальна зусім не цяжка. Дастаткова запоўніць анкету, прайсці сумоўе з псіхолагам, сабраць сякія-такія даведкі, прайсці двухдзённы інтэнсіўны курс «Валанцёр-настаўнік», ну і дачакацца «свайго» дзіцяці. Але для працы з дзецьмі трэба найперш мець сэрца. Дзеці ў дзіцячым доме загартаваныя жыццём, яны вучаць і мяне быць моцнай.

Са сваёй падапечнай Аляксандрай Юлія ездзіць і на прагулкі ў Смаленск. Гэтыя сумесныя невялікія падарожжы — эмацыйная падтрымка не толькі для дзяўчыны, але і для самой Юлі:

— Мне складана сказаць, які ўплыў я аказваю на Аляксандру. Затое я ведаю дакладна, як яна ўплывае на мяне. Дзеці ў дзіцячых дамах нашмат мацнейшыя за некаторых дарослых, мяне ўжо дакладна. Вось гэтай сілай яна і дзеліцца са мной. Іншы раз я проста так і кажу ёй: "Саша, ты крэмень, а я — кісель", яна рагоча ў адказ.
Засеяць пусткі
Толькі тут, у Смаленску, Юля прыйшла да актывізму, пазнаёмілася з валанцёрамі і валанцёркамі горада:

— Выходзіш на вуліцу і разумееш, што тут таксама ёсць неабыякавыя і добрыя людзі. У такім свеце ўжо хочацца жыць — такога ж жадаю для сваіх дзяцей.

Праца з зямлёй, з раслінамі не раз ратавалі Юлію ад эмацыйнага выгарання:

— Агарод — гэта не пра ежу, гэта эстэтыка. Гэта нейкі цуд, калі з пылінкі вырастае нешта смачнае і прыгожае. Мы не гонімся за прыгожымі градкамі і вялікімі ўраджаямі, а проста робім тое, што нам у задавальненне.
Агарод — гэта не пра ежу, гэта эстэтыка. Гэта нейкі цуд, калі з пылінкі вырастае нешта смачнае і прыгожае
Агарод — гэта не пра ежу, гэта эстэтыка. Гэта нейкі цуд, калі з пылінкі вырастае нешта смачнае і прыгожае
Юля паказвае бясконцую стужку фатаграфій памідораў на сваёй старонцы ў Інстаграм:

— Прыгажэй памідораў нічога на свеце няма!

Юлія верыць, што з грамадскім агародам павінна атрымаецца нешта цікавае, бо ў Смаленску шмат пустак.

— Чаму б не пасадзіць тут нешта? Не толькі я адна так думаю. Ёсць людзі ў горадзе, якія ўсё гэта таксама бачаць і задаюцца пытаннем: чаму гэта пустка, а не клумба ці памідоры ў кадках?
Да першага суботніка на «Грамадскім агародзе» з задавальненнем падключаюцца знаёмыя і сябры ініцыятыўнай групы. Ужо адчуваецца, што праект жыве, а з цягам часу ён будзе расці і прыцягваць новых удзельнікаў і ўдзельніц.

— Не трэба спадзявацца на тое, што нехта прыйдзе і зробіць. Так не будзе. Сёння мы, напрыклад, з мужам замералі ўчастак, а дзяўчынкі-валанцёркі ўжо прапалолі яго. Гэта выдатна. Праект ужо рухаецца. Галоўнае — не перагарэць.
Не трэба спадзявацца на тое, што нехта прыйдзе і зробіць. Так не будзе
Не трэба спадзявацца на тое, што нехта прыйдзе і зробіць. Так не будзе
Першы гарадскi агарод знаходзіцца побач з прыватным сектарам. Зараз на ўчастку валанцёры і валанцёркі прыбралі будаўнічае смецце, расчысцілі тэрыторыю, раскідалі чарназём, распілавалі вялізны пень, які застаўся ад старога дрэва. Хутчэй за ўсё з яго зробяць лавачку. Увесну пачнецца актыўная пасадка раслінных культур, да якой, спадзяецца Юлія, далучацца і жыхары і жыхаркі бліжэйшых дамоў.
Шчасця
Юлія шмат гаворыць аб шчасці і болі. Са смерцю таты 10 гадоў таму ўпершыню прыйшло дакладнае разуменне канечнасці жыцця. Разуменне таго, што адкладаць на потым нічога нельга. Трэба жыць тут і зараз і цешыцца кожнай дробязі будняў.

Іншы раз Юля прачынаецца ноччу і ідзе да дзяцей. Пагладзіць па галаве амаль 18-гадовага сына, потым сямігадовага. Паплача, утрэ слёзы.

— Бо ўсё ў нас ёсць для шчасця, — кажа. — Для яго мала трэба: з раніцы маме патэлефанавала, і тая адказала. Усё! Жыццё цудоўнае і дзіўнае. Мама жывая, гэта выдатна.
Трэба жыць тут і зараз і цешыцца кожнай дробязі будняў
Трэба жыць тут і зараз і цешыцца кожнай дробязі будняў
Юлия улыбается, обнимает младшего сына и кладет мне в дорогу початки кукурузы и дыню. Рядом с ней очень тепло.

Аўтарка: Анастасія Баброўская

Мінск - Смаленск

Падзяліцца

Папярэдняя гісторыя

Наступная гісторыя

Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)
Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)