Прыняць тое, што не можаш выратаваць усіх

Фемактывістка і заснавальніца Беларускага хаба ў Кіеве аб нізавым актывізме і (не)выгаранні.

Настa Базар, нізавая фемактывістка, заснавальніца Беларускага хабу ў Кіеве. Мінск-Кіеў

Прыняць тое, што не можаш выратаваць усіх
Фемактывістка і заснавальніца Беларускага хаба ў Кіеве аб нізавым актывізме і (не)выгаранні.
Настa Базар, нізавая фемактывістка, заснавальніца Беларускага хабу ў Кіеве. Мінск-Кіеў
З Настай мы сустракаемся ў Беларускім хабе, які яна адкрыла ў Кіеве, знаходзячыся ў эміграцыі. Цяпер гэта прастора для беларусак і беларусаў, куды яны могуць прыйсці на псіхалагічныя сустрэчы, абмяняцца рэчамі, правесці сваё мерапрыемства ці проста папіць чаю. Наста заканчвае чарговы сазвон. Я жартую, што яна нарасхват, а яна кажа, што нядаўна шэсць гадзін здымалася ў інтэрв'ю для праекту «Жизнь-малина» (вядомы YouTube-праект беларускага журналіста Мікіты Малказёрава − заўв. аўтаркі), і сёння яшчэ не самы загружаны дзень.

Наста, чаму ты займаешся актывізмам?
Актывізм для мяне − гэта праява актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Гэта калі тое, як ёсць цяпер, для цябе настолькі непрымальна, што ты не можаш з гэтым мірыцца і спрабуеш гэта змяніць. Ёсць такая фраза «не магу не рабіць». Калі я працавала ад гэтай матывацыі, я дзейнічала па прынцыпе: «бяром і робім». Але гэта не лепшая матывацыя, калі ты робіш з апошніх сіл, не думаючы пра сябе, таму што хутка ўзнікае праблема выгарання і захавання ўласных межаў,

Матывацыя «супраць» больш кароткатэрміновая, чым матывацыя «за». Цяпер, перайшоўшы да матывацыі «за», я разумею, што не змяню свет. Наўрад ці пры маім жыцці ў Беларусі ці там, дзе я буду жыць, будзе дасягнутая гендарная роўнасць. Але прынамсі я ведаю, што зрабіла ў гэта свой унёсак, і бачу ў гэтым сэнс.
Матывацыя «супраць» больш кароткатэрміновая, чым матывацыя «за»
Матывацыя «супраць» больш кароткатэрміновая, чым матывацыя «за»
У нейкай ступені прыйсці да гэтага разумення змагла дзякуючы псіхатэрапіі, якая дапамагла зразумець мае моцныя і слабыя бакі, зразумець, як клапаціцца пра саму сябе. Апошні год асабліва змяніў маё ўспрыманне. Патрэба «выратаваць усіх» знікла. Я стала больш канцэнтравацца на сабе.

Складана ўлівацца ў асяроддзе іншай краіны. Мне вельмі падабаецца метафара пра тое, што эміграцыя − гэта як роды. Дзіця дзевяць месяцаў − у жываце мамы, пасля нараджаецца, і яго адразу пляскаюць па дупе, захутваюць так, што не можа выбрацца, і адпраўляюць у іншы пакой. Што гэта? Гэта жудасны стрэс і траўма. Незапланаваная эміграцыя – таксама. Я жыла ў жываце мамы, у Беларусі, у сваім доме, і тут мяне рэзка вырываюць і кідаюць кудысьці ў іншае месца.
Зусім іншая справа, калі дзіця нараджаецца, яго бяруць на ручкі, яму кажуць: «Я тут, з табой». Мне хацелася знайсці такое месца, дзе будзе крыху больш камфорту і крыху менш стрэсу. І я стварыла беларускі хаб. Магчыма, гэта метафарычна, але я ў ім − тая самая бабка-павітуха, якая сустракае дзіця, кажа «Прывітанне, усё окей». Мне гэта падабаецца. Проста бачыць, як жыццё людзей становіцца крыху лягчэйшым. Плюс, вядома, я раблю акцэнт на жанчынах, асабліва на жанчынах з дзецьмі, таму што гэта ўдвая ўразлівая група.
Быць для кагосьці рэсурсам, усё роўна, матэрыяльным ці ментальным − гэта падтрымка. Але пры гэтым важна чэкаць сябе, разумець, што ты не можаш выратаваць усіх і прымаць гэта. Калі я не буду клапаціцца пра сябе, то нашмат хутчэй выгару, і адпаведна дапамагу меншай колькасці людзей. Так, бываюць сітуацыі, калі прыязджае чалавек, а я не магу знайсці, дзе яму пераначаваць. Я магу даць кантакты іншых людзей, але больш нічога не магу зрабіць.
Актывізм − гэта і рэсурс для сябе, ці больш праца?
Пытанне, што такое праца і што такое актывізм. Я не лічу, што актывізм мусіць быць нейкім фільтраваным. Калі чалавек працуе з раніцы да вечара, але пры гэтым у яго ёсць магчымасць раз на тыдзень схадзіць з кімсьці на каву, проста падтрымаць, паразмаўляць − гэта таксама актывізм. Калі ты перапрадаеш памідоры і з гэтай выручкі дапамагаеш камусьці − гэта ж таксама актывізм.
Галоўнае чэкаць сябе, свае межы, патэрны. Разумець, я дзейнічаю цяпер зыходзячы з нейкай псіхатраўмы ці таму што магу. Калі ўсё гэта мець на ўвазе, тады ты сама атрымліваеш рэсурс. Бачыць, як жыццё людзей мяняецца, гэта ж афігенна.
Калі ты перапрадаеш памідоры і з гэтай выручкі дапамагаеш камусьці − гэта ж таксама актывізм.
Калі ты перапрадаеш памідоры і з гэтай выручкі дапамагаеш камусьці − гэта ж таксама актывізм.
Тваё самае вялікае дасягненне?
Напэўна, смеласць. Для мяне маё самае вялікае дасягненне − гэта псіхалагічная сталасць, прыняцце розных варыянтаў фіналу падзей, таго, што я магу камусьці не падабаецца ці камусьці не дагадзіць. Раней мяне вельмі моцна турбавала меркаванне іншых: думала, што скажуць людзі, ці абавязкова трэба было застацца ў добрых адносінах з кімсьці. Апошні год даў неймаверную колькасць сітуацый, калі разумела, што не змагу дагадзіць усім, што мае рашэнні будуць крытыкаваць. І я дзякую сабе за тое, што праяўляю смеласць.
У цябе вельмі яркая знешнасць, ты адлюстроўваеш праз свой вобраз унутраны стан?
Усе людзі вельмі розныя. Я шаную кожнага і кожную, бачу кожнага і кожную. Мне падабаецца бачыць, якія ва ўсіх розныя бровы, вочы, ямінкі на шчоках, гэта ж клёва. Мне хочацца звяртаць увагу на тое, што ўсе розныя, разбіваць стэрэатыпы. Так, мне 38 і ў мяне сінія валасы. І мне падабаецца заяўляць, што ў 38 жанчына можа быць любой, яна не павінна быць «такой і такой». Як і старэнне, зморшчынкі… гэта ж пра досвед! Я не хачу гэта хаваць. Гэта мая скура, маё цела, якое змяшчае вельмі шмат памяці.
Адзін мой знаёмы пасля 30 дазволіў сабе прыйсці на працу ў кроксах. І яму сказалі, што толькі ўпэўнены ў сабе чалавек можа так зрабіць. Нажаль, я з гэтым пагаджуся. Толькі ўпэўнены ў сабе чалавек можа ў 38 гадоў фарбаваць валасы не дзеля таго, каб выклікаць нейкую рэакцыю, а таму што так падабаецца.

Раней я імкнулася выглядаць «правільна», адпавядаць стэрэатыпу «правільнай жонкі». А ў фінале адносінаў з татам маіх дзяцей пачала набіваць вялікую татуіроўку. Мы ўжо не жылі разам, але калі ён убачыў, быў незадаволены. І ў мяне быў першы шок − у сэнсе ты незадаволены? Гэта маё цела. Нават калі я нанясу татуіроўку на твар, і гэта будзе мацюк, гэта маё рашэнне. Мне важна, каб у мяне было не бруднае, не падранае адзенне. Але я маю права на тату ці хадзіць у адной і той жа сукенцы штодня.
Толькі ўпэўнены ў сабе чалавек можа ў 38 гадоў фарбаваць валасы не дзеля таго, каб выклікаць нейкую рэакцыю, а таму што так падабаецца.
Толькі ўпэўнены ў сабе чалавек можа ў 38 гадоў фарбаваць валасы не дзеля таго, каб выклікаць нейкую рэакцыю, а таму што так падабаецца.
Наста Базар адным словам?
Мусіць, ключавая мая рыса − гэта каштоўнасць асобы. Для мяне вельмі важная каштоўнасць чалавека, кожнага канкрэтнага і кожнай канкрэтнай. Гэта датычыцца і мяне самой, калі я шаную сябе, клапачуся пра сябе, займаюся самаразвіццём, здароўем і гэтак далей. Так і іншых, калі я бачу і шаную чалавека як асобную персону, а не ў кантэксце групы людзей.

Я вельмі шаную людзей, якія працуюць глабальна, робяць праекты, якія змяняюць жыцці тысячы людзей. Але пры гэтым разумею, што змены заўсёды павінны ісці знутры. Без нізавага, лакальнага актывізму не будзе глабальных перамен. І перамены, якія адбываюцца не ў тысячах, а ў сотнях людзей − гэта вынік маёй працы, працы нізавай актывісткі, якая ў кантакце з гэтымі людзьмі.
Патлумач тэрмін «нізавая актывістка»
Для мяне нізавы актывізм − гэта тое, што я магу зрабіць сама. Я разумею глабальную мэту, да якой хачу прыйсці, і раблю маленькі-маленькі ўнёсак. Часцей за ўсё мне не патрэбная дапамога, не заўсёды патрэбная каманда.
Для мяне важная адсутнасць іерархіі, але пры гэтым і ўменне выстаўляць межы і адчуваць іх, паважаць межы іншых.
Для мяне важная адсутнасць іерархіі, але пры гэтым і ўменне выстаўляць межы і адчуваць іх, паважаць межы іншых.
Або калі гэта каманда, то мы ўсе аднолькава важныя. І калі я ўваходжу ў гэтую каманду, то на ўмове роўнасці, гарызанталі. Для мяне важная адсутнасць іерархіі, але пры гэтым і ўменне выстаўляць межы і адчуваць іх, паважаць межы іншых. Нізавы актывізм адназначна пра асертыўнасць.
Тры важныя рэчы, з дапамогай якіх можна выратаваць свет?
Яшчэ пытанне, ці трэба яго ратаваць. Ад чаго ратаваць? Я не веру ў выратаванне, я веру ў нейкія заканамернасці, у Сусвет і баланс. Я веру, што ўсё адбываецца не проста так, і ёсць нейкія рэчы, якія мы не можам убачыць адразу. Два прыклады: Чарнобыль і Беларусь 2020 года.

Чарнобыльская катастрофа не вартая такіх ахвяр, такой трагедыі. Але я не адмаўляю таго, што, магчыма, праз некаторую колькасць гадоў ці стагоддзяў гэта будзе адзінае чыстае месца на Зямлі. Толькі таму, што яго некалі паставілі на паўзу. Можа, чалавецтва ўсё засерыць вакол так, што толькі такія месцы змогуць адрадзіць жыццё на Зямлі.
Што да Беларусі, 2020 − гэта пераломны момант фарміравання нашай нацыі. Але гэта не каштуе ўсіх ахвяр і бед, якія мы вынеслі. Безумоўна, патрэбны нейкі выклік. Трэба супраціў ці здаровы страх, які вядзе цябе некуды. Але мне сумна разумець, што мы маглі б дасягнуць таго ж дзякуючы дэмакратычным пераменам, каштоўнасцям і нармальнаму развіццю, а не дзякуючы падзеям 2020 года.
Што да Беларусі, 2020 − гэта пераломны момант фарміравання нашай нацыі. Але гэта не каштуе ўсіх ахвяр і бед, якія мы вынеслі.
Што да Беларусі, 2020 − гэта пераломны момант фарміравання нашай нацыі. Але гэта не каштуе ўсіх ахвяр і бед, якія мы вынеслі.
Многія лічаць: калі мяне білі ў дзяцінстве, нічога страшнага ў гэтым няма, бо вырас нармальным чалавекам. Мне заўсёды хочацца спытаць: «Ці ўпэўнены ты, што вырас нармальным?». Ці ўпэўненыя мы, што, калі б не было гэтых цяжкасцяў, мы б не дасягнулі ўсяго таго, чаго дасягнулі, але значна раней і прасцейшым шляхам? Але пры гэтым я разумею, што, магчыма, інакш мы не ўмеем.

Вяртаючыся да «выратаваць». Я б сказала, што зрабіць свет лепшым адназначна можа псіхатэрапія. Ці выратуе свет каханне? Каханне − гэта ж не пра адносіны паміж людзьмі. Або ўва мне жыве каханне, або яго няма. Каханне − гэта асобаснае.

А калі казаць пра свет, то гэта ўсё ж такі свабода і адказнасць. Калі б кожны і кожная бралі адказнасць, разумелі: ад мяне залежыць тое, што адбываецца, што будзе далей. Я не адна жыву на зямлі, пасля мяне таксама будуць людзі, таму трэба да нашага дому ставіцца паважліва.

Пытанне, якое ты хацела б, каб табе задалі?
Напэўна, не пытанне, а дзеянне. Якое дзеянне я б хацела, каб у адносінах да мяне зрабілі? Я люблю хадзіць на мерапрыемствы, якія арганізоўваю не я. Бо сама іх часта арганізоўваю (усміхаецца). У маім выпадку каб з'ездзіць некуды, паўстае пытанне, куды падзець дзяцей. Калі прыязджаю куды-небудзь, і разумею, што там будзе месца маім дзецям, ім будзе чым заняцца і мы ўсе разам адпачнем − мне супер прыемна, я шаную гэтую праяву клопату.

Але правільны адказ іншы: Незалежна ад таго, якія пытанні мне задаюць, я заўсёды скажу тое, што лічу важным.

Тэкст: Ганна Матыль
Мінск - Кіеў

Фота: Таццяна Свірэпа
Минск - Кіеў
Падзяліцца

Папярэдняя гісторыя


Наступная гісторыя

Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)
Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)