Тая, якая ідзе наперадзе

Ірына Кісялёва − кіраўніца і рэжысёрка Сямейнага інклюзіўнага тэатра "I", Мінск, Беларусь.
Идущая впереди
Ірына Кісялёва − кіраўніца і рэжысёрка Сямейнага інклюзіўнага тэатра "I", Мінск, Беларусь.
Карціна першая
Тэатр
Рэпетыцыйная зала тэатра. Светлая, прасторная. Вялізныя вокны, люстэрка да падлогі. Уваходзіць Ірына. Грацыёзная, лёгкая, упэўненая. Апранутая ў строгі касцюм, на твары ледзь заўважны макіяж. Светлыя валасы сабраныя ў тугі пучок на патыліцы. Я адразу ж звяртаю ўвагу на яе роўную выправу, вытанчаныя жэсты і пазіцыю ног: напэўна гэта трэцяя класічная − раней яна была балярынай. Ірына ўсміхаецца, гаворыць упэўнена і нязмушана.
− Пастаянна чую ад калегаў: «Іра, разумееш, нічога не атрымаецца. Нельга ў спектаклі задзейнічаць сто дзяцей. Трэба ўсіх прыбраць і пакінуць толькі восем”. Вядома, і адыгрывае сто дзяцей. А потым, пасля спектакля: «Прабач, я не меў рацыі». Так увесь час і ва ўсім. Спачатку: «гэта немагчыма», а потым «ты мела рацыю». Так і жыву. − смяецца Ірына.
Ірына доўга і з захапленнем расказвае пра каманду, пра дзяцей, пра спектаклі. Шмат смяецца, калі ўзгадвае смешныя і кранальныя гісторыі з жыцця тэатра.

Маўчыць пра тое, як 5 гадоў таму пасля фразы «у нас будуць займацца дзеці з аўтызмам» засталася амаль адна: з яе паспяховай студыі сышлі амаль усе бацькі і педагогі. Але яна не адступілася, нават думкі не дапускала адмовіць дзецям займацца.

Не расказвае, як некалькі гадоў тэатр балансаваў на мяжы закрыцця, як кожны месяц адчайна шукала грошы на арэнду і зарплаты, далёка не заўсёды знаходзіла ўсю суму. Але не прытармазіла − адзін за адным ставіла спектаклі на вялікіх сцэнах. Дэкарацыі да іх малявалі па начах самі, а рэквізіт прыносілі з дому: хто што мог.
Так увесь час і ва ўсім. Спачатку: «гэта немагчыма», а потым «ты мела рацыю».
Так увесь час і ва ўсім. Спачатку: «гэта немагчыма», а потым «ты мела рацыю».
Не расказвае, як некалькі гадоў тэатр балансаваў на мяжы закрыцця, як кожны месяц адчайна шукала грошы на арэнду і зарплаты, далёка не заўсёды знаходзіла ўсю суму. Але не прытармазіла − адзін за адным ставіла спектаклі на вялікіх сцэнах. Дэкарацыі да іх малявалі па начах самі, а рэквізіт прыносілі з дому: хто што мог.

Мімаходзь згадвае, як шмат разоў чула: «Вы піярыцеся на дзецях з аўтызмам». Як усю іх групу амаль гадзіну трымалі пад дажджом, пакуль тэрмінова рабілі інвентарызацыю грымёрак аднаго тэатра: спалохаліся дзяцей з аўтызмам. Але яна не сышла ў цень, а яшчэ гучней уздымала тэму аўтызму.
− У мяне стан часцей за ўсё баявы, таму што мы ўвесь час павінны прабіваць сваім ілбом нават не сцяну, а нешта больш цвёрдае. – мякка ўсміхаецца Ірына.

Успамінае фразу, якую шмат разоў чула ад бацькоў аўтычных дзяцей: «Вы ідзіце наперадзе, а мы − за Вамі». І яна ідзе. І вядзе за сабой сотні сем'яў, дзясяткі педагогаў, псіхолагаў, цьютараў, тысячы гледачоў, якія змянілі сваё стаўленне да дзяцей з асаблівымі патрэбамі пасля прагляду спектакляў. А зараз гатовая навучыць усіх педагогаў краіны працаваць з аўтычнымі дзецьмі: з калегамі заканчвае працу над 120 анлайн-урокамі для іх.

Я здзіўляюся. Ставіць спектаклі як рэжысёрка, вядзе ўрокі як педагагіня, навучае цьютарак, кансультуе сем'і як псіхалагіня, робіць урокі як метадыстка і кіруе тэатрам як менеджарка. Пытаюся: «Дзе батарэйка, дзе рэсурс?».

− Дзеці. − адказвае.
Карціна другая
Дзеці
Занятак. Група самых маленькіх. Вядуць дзве педагагіні, адна з іх − Ірына. У групе 10 дзяцей, ва ўсіх аўтызм. Дзеці толькі некалькі тыдняў таму пачалі займацца, ім цяжка засяродзіцца, у зале шумна.

Адзін хлопчык вылучаецца нават у гэтым хаосе. Гучна крычыць. Пры любой спробе цьютаркі прывесці яго ў агульны круг вырываецца і ўцякае. Спрабуе схавацца пад крэсла, лаўку, закрывае вушы і заплюшчвае вочы. Цьютарка зноў і зноў вядзе яго ў кола, а ён зноў і зноў уцякае. Напружанне расце. У нейкі момант ён крычыць ужо нема, забіваецца ў кут, у вачах − страх, неразуменне, боль.
Ірына выходзіць з агульнага кола, падыходзіць да малога. Бярэ яго на рукі, садзіцца на падлогу, гушкае. Хлопчык сціхае. Ён трымае яе за шыю, яна яго пагладжвае па спінцы.

Праз некалькі хвілін яна падымаецца. Па-ранейшаму трымаючы яго на руках, вяртаецца ў кола і працягвае весці занятак. Хлопчык абдымае яе за шыю, ручкамі расплятае тугі пучок яе светлых валасоў, гуляе з імі. Яшчэ праз нейкі час ён − ужо ў коле, побач з іншымі дзецьмі, займаецца.
А зараз не, я крыўджуся толькі за нашых дзяцей. Хаця я тады раблюся проста зверам, а гэта ўжо не столькі крыўда, колькі лютасць, злосць
А зараз не, я крыўджуся толькі за нашых дзяцей. Хаця я тады раблюся проста зверам, а гэта ўжо не столькі крыўда, колькі лютасць, злосць
Як яна гэта робіць, па якой формуле? На гэтае пытанне Ірына толькі паціскае плячыма. Маўляў, нічога асаблівага, проста яна адчувае і разумее дзяцей. Я назіраю за ёй яшчэ некалькі заняткаў.

Яна з вялікай радасцю сустракае кожнага з дзяцей. Далікатна прыціскае да сябе малых, з непадробнай цікавасцю абмяркоўвае з падлеткамі іх захапленні. Хавае слёзы, пачуўшы кранальныя дзіцячыя гісторыі пра іх сем'і. Ціхенька ківае сама сабе, заўважыўшы ледзь улоўны прагрэс дзіцяці.

І мне становіцца зразумела: акрамя «адчувае» і «разумее» ёсць яшчэ адзін элемент гэтай формулы. Ірына любіць.

− «Іра, ты звар'яцела? У яго − аўтызм, якая галоўная роля?» Усе тады былі ў шоку. А я ведала, што ён можа. Ён адыграў бліскуча. Дзве гадзіны спектакль, гадзіна рэпетыцыі да яго. Паўтара года таму мог утрымліваць увагу не больш за хвіліну. Дзеці могуць столькі, што мы яшчэ не ведаем. А колькі яны вучаць мяне! Яны здымаюць усе бар'еры, пазбаўляюць ад усіх рамак і стэрэатыпаў. Вучаць свабодзе.

Я спрабую пагаварыць пра важныя падзеі яе жыцця і звязаныя з імі яркія эмоцыі. Але неяк атрымліваецца, што мы зноў гаворым пра дзяцей.

− Чыйсці маленькі поспех − гэта самая вялікая радасць. Крыўда? У дзяцінстве я сапраўды ўмела крыўдзіцца. А зараз не, я крыўджуся толькі за нашых дзяцей. Хаця я тады раблюся проста зверам, а гэта ўжо не столькі крыўда, колькі лютасць, злосць.

Ірына ўспамінае гісторыю пра маленькую Бажэну з сіндромам Дауна. Дзяўчынка займалася харэаграфіяй, была адной з лепшых вучаніц, вельмі здольная. Рыхтавалася да выступлення, лепш за ўсіх ведала танец. Але падчас рэпетыцыі на адной з вялікіх сцэн Мінска стала не на сваё месца, заблыталася.

− Мы нічога не паспелі зрабіць, а да мяне падыходзяць супрацоўнікі і кажуць: «А ну прыбярыце, вы што?! Вырадка са сцэны прыбярыце!» Я не памятаю, што я ім адказала − была ў стане афекту. Яны неяк хутка адышлі. А Бажэнка, яна ўсё гэта пачула. Яна да мяне на рукі, рыдала, Божа... − Ірына змаўкае, выцірае слёзы. − Вось гэта самая вялікая крыўда ў маім жыцці.
А ну прыбярыце, вы што?! Вырадка са сцэны прыбярыце!
А ну прыбярыце, вы што?! Вырадка са сцэны прыбярыце!»
Засмучэнняў бывае шмат. Ірына расказвае пра самы вялікі боль: калі ўкладаеш у дзіця, яно дае неверагодныя вынікі, бачыш дынаміку, а бацькі пасля лета яго не прыводзяць. Гэта значыць − адкат.

− Самая вялікая каштоўнасць таго, што тут адбываецца не толькі для дзяцей з аўтызмам − гэта тое, што ўсе дзеці − разам. У іх, гэтак жа як у мяне, знікаюць гэтыя стэрэатыпы. Калі ты сябе і іншага адчуваеш проста Чалавекам».
Карціна трэцяя
Лецішча
Ірына сустракае мяне з непадробнай радасцю, звыкла і светла ўсміхаецца. Валасы ў пучку, у дамашнім адзенні. Дапамагае прыпаркаваць машыну, запрашае ў дом, знаёміць з мужам і сынам, сабакам Сімбай і катамі.
Пра сваіх сыноў расказвае мала. Толькі што ў школе яе выклікалі на размову, таму што «ваша дзіця занадта добрае, так нельга». А больш за ўсё Ірына расказвае пра сабаку, вялізную аўчарку Сімбу. Сімба заўсёды разам з Ірынай, ён ніколі не застаецца адзін. Я здзіўляюся, чаму не перавучваюць, не прымушаюць. «Навошта. Гэта яго асаблівасць, мы яго прымаем».
Хуткая, лёгкая Ірына і на лецішчы − як у тэатры − увесь час рухаецца. Часам я нават не паспяваю заўважаць, калі яна паспявае знікнуць і з'явіцца зноў. Нібыта нехта перыядычна націскае кнопкі «CTRL+C» і «CTRL+V» на нябачнай клавіятуры.
Навошта. Гэта яго асаблівасць, мы яго прымаем
Навошта. Гэта яго асаблівасць, мы яго прымаем
А потым мы ідзём у лес. Ірына з захапленнем расказвае пра расліны, грыбы. Гаворыць, што цудоўна разумее ўсіх сваіх жывёл. Сцежка адводзіць нас усё далей і глыбей, і свет быццам знікае, а застаецца толькі гэты лес і мы. Ірына расказвае мне пра сваё дзяцінства. Як гадзінамі адна блукала паміж гэтых дрэў, назірала, марыла, прыдумляла розныя гісторыі, а потым пісала пра гэта карціны. Гаворыць ціха, спакойна, голас запавольваецца, усё навокал – таксама.
Я больш не бачу перад сабой жанчыну, я бачу маленькую дзяўчынку. Светлыя валасы рассыпаліся па плячах, усмешка гуляе на вуснах. Гэтая дзяўчынка з адкрытай душой, якая тонка адувае, любіць гэты свет і верыць яму. Бачыць чалавека, яго сілу і магчымасці, яшчэ не ведае пра дыягназы, хваробы, абмежаванні, аб правілах, па якіх жывуць людзі. І потым − проста не бачыць іх.
− Ой, забалбаталіся, пойдзем назад, трэба ехаць на рэпетыцыю! − спахапляецца Ірына.
У доме Ірына зноў нечакана знікае. Праз хвіліну выходзіць: валасы ў пучку, іншае адзенне. Раз'язджаемся па розных дарогах.
Я еду і разумею, што на жыццёвай дарозе ў Ірыны будзе яшчэ шмат карцін, шмат гісторый. Яна іх сапраўды напіша. Нават калі ніхто не будзе верыць, што гэта магчыма.

Антракт.

Авторка: Соня Халадзеенка

Мінск, Беларусь
Падзяліцца

Папярэдняя гісторыя

Наступная гісторыя

Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)
Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)