Школа Насты
Як беларуская артыстка страціла дом і будуе жыццё нанова

Анастасія Шпакоўская, – заснавальніца першай беларускай анлайн-школы ва Украіне, салістка рок-гурта Naka. (Мінск-Кіеў)

Школа Насты
Як беларуская артыстка страціла дом і будуе жыццё нанова
Анастасія Шпакоўская, – заснавальніца першай беларускай анлайн-школы ва Украіне, салістка рок-гурта Naka. (Мінск-Кіеў)
Анастасія Шпакоўская − вядомая ў Беларусі лідfрка рок-гурта Naka, актрыса тэатра і кіно. Цяпер Анастасія ў Кіеве: вымушана пакінула сваю радзіму, ратуючыся ад пераследу беларускай улады. Ва Украіне яна арганізавала першую беларускую анлайн-школу. З-за рэпрэсій, як і тысячы беларусаў і беларусак, вымушаная па цаглінках выбудоўваць сваё жыццё ў чужой краіне і знаходзіць сілы на актывізм і новую рэальнасць.
Рок-дзіва
Анастасія з лёгкасцю запрашае мяне, незнаёмую журналістку, да сябе дадому.

Уяўленне малюе моцную, строгую валявую жанчыну. Але на парозе прыватнага дома мяне сустракае не рок-дзіва, а жанчына ў свабоднай чырвонай сукенцы і ружовых дамашніх тапках. Насця адразу ж прапануе перайсці на ты і выпіць кавы. Побач з гаспадыняй ідзе белы сабака, які раз-пораз спрабуе забрахаць на нечаканую госцю.
Цяпер Настасся жыве ў вялікай трохпавярховым доме ў цэнтры Кіева, дзе ёсць прастора як для дамашніх пасядзелак, так і для творчых кватэрнікаў. Стаіць спякотны дзень жніўня, у двары дзіцячы басейн і батут. А на балконе трэцяга паверху раздзімаецца вялікі бел-чырвона-белы сцяг, які выгараў на сонцы — сімвал незалежнасці Беларусі. Яго Насці пашылі пад заказ для здымак у кліпе, а цяпер ён упрыгожвае двор дому.
«Я шчыра верыла, што мы пераможам»
Летам 2020 года, перад выбарамі прэзідэнта Беларусі, Настасся далучылася да перадвыбарнай кампаніі па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку. 2020 год быў не першым пратэстным годам для яе. Яна актыўна выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю праз творчасць і музыку ўжо шмат год. Анастасія таксама пісала песні ў падтрымку Украіны ў часы Майдана, у адной з якіх ёсць радкі «Бывай, час злодзеяў і азвярэлых зграй».

«Я вельмі паверыла ў кандыдата Бабарыку. Калі ішла ў штаб, разумела, што маем справу з вялікай страшнай сілай. Была натхнёная аб'яднаннем людзей і страху як такога не было − толькі ўсведамленне, што будзе няпроста. Але я шчыра верыла, што мы пераможам», − прыгадвае Насця.
Была натхнёная аб'яднаннем людзей і страху як такога не было − толькі ўсведамленне, што будзе няпроста
Была натхнёная аб'яднаннем людзей і страху як такога не было − толькі ўсведамленне, што будзе няпроста
Віктар Бабарыка сабраў рэкордную колькасць подпісаў за ўсю гісторыю выбараў Беларусі — больш за 400 тысяч. Аднак Цэнтральная выбарчая камісія прыняла менш за палову — толькі 165 тысяч. 18 чэрвеня 2020 года Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда затрымалі па падазрэнні ў адмыванні грошай і адхіленні ад выплаты падаткаў . Увечары таго ж дня жыхары і жыхаркі Беларусі ўпершыню вышлі на масавую акцыю пратэсту. У той дзень адбываўся апошні дазволены пікет па зборы подпісаў за кандыдатаў.

«Калі Віктара Дзмітрыевіча затрымалі, ужо было зразумела, што ўлады будуць выкарыстоўваць усе сродкі, і разлічваць, што яны сумленна палічаць нашы подпісы, а ў далейшым і галасы, было б як мінімум дзіўна», − дадае Насця.

Пасля затрымання кандыдата і дыскваліфікацыі яго з перадвыбарнай кампаніі Анастасія Шпакоўская арганізоўвае «Культпратэст» – маніфест дзеячаў культуры, і разам з музыкамі, выканаўцамі запісвае відэазварот да беларускіх уладаў з патрабаваннем правесці сумленныя выбары, вызваліць палітвязняў і спыніць беззаконне ў краіне.

Відэа атрымала вялікі рэзананс. Ідэю падхапілі настаўнікі, медыкі, людзі іншых прафесій. Настасся не лічыць сябе арганізатаркай. Яна кажа, што ўсяго толькі напісала ў сацсетках, што хоча зрабіць відэазварот, дала кліч. На той момант людзям трэба было, каб іх пачулі. Яе ідэю падтрымалі. Пасля першага ж відэа такі фармат пратэсту пачаў набіраць абароты і стаў цэлым рухам.

Ва Украіне Настасся актыўна дае інтэрв'ю ў СМІ, вядзе аўтарскую рубрыку на польскім радыё wnet. Здавалася б, яна трымаецца і не паддаецца эмоцыям. Пакуль мы не ўзгадваем 9 жніўня.
«Не магла і ўявіць, што простыя людзі здольныя на такую ​​жорсткасць»
9 жніўня адбыліся выбары. Упершыню беларусы і беларускі масава ішлі галасаваць на свае ўчасткі, бо паверылі ў перамены і ўпусціць шанец нешта змяніць ужо не маглі. Бліжэй да вечара па ўсёй краіне адключылі інтэрнэт, сталі затрымліваць незалежных назіральнікаў, якія фіксавалі факты фальсіфікацый на сваіх участках. Людзі патрабавалі пратаколы галасавання, але камісіі адмаўляліся іх вывешваць. Пасля выбараў, пераможцам якіх Цэнтральная выбарчая камісія зноў аб'явіла Аляксандра Лукашэнку, па ўсёй краіне пачынаюцца мірныя акцыі пратэсту. Сілавікі жорстка душаць пратэст, кідаюць у мітынгоўцаў святлошумавыя гранаты, затрымліваюць, збіваюць і гвалцяць. Не абыходзіцца без параненых і загінуўшых. Гэтую ноч беларусы і беларускі запомняць на ўсё жыццё.

Для Анастасіі тыя дні аказаліся самым страшным узрушэннем. Абставіны склаліся так, што ёй давялося рабіць рэпартаж для выдання The Washington Post і асвятляць падзеі 9-11 жніўня. Яна размаўляе з пацярпелымі пад сценамі Акрэсціна і бачыць жахлівую карціну: маці затрыманых з аднаго боку сцяны кідаюцца пад аўтазакі, рыдаюць і крычаць ад безвыходнасці, з іншага боку даносяцца немыя крыкі затрыманых, якіх у той момант катуюць.
Гэтую ноч беларусы і беларускі запомняць на ўсё жыццё
Гэтую ноч беларусы і беларускі запомняць на ўсё жыццё
«Тое, што адбывалася да 9 жніўня, было зразумелым. А ўсё, што было пасля − узровень гвалту, жорсткасці і рэпрэсій − спрэс разарвала мае ўяўленне пра людзей. Гэта быў пераломны момант для мяне. Я не магла і ўявіць, што простыя людзі, якія жывуць вакол нас, нечыя суседзі, знаёмыя, сваякі здольныя на такую ​​жорсткасць і гвалт проста па загадзе. Не ведала, як перажыву гэты момант. Ён пакінуў глыбокі след», − кажа Насця.

Жнівень 2020 года прымусіў жанчыну пакінуць родны дом і стаць палітычнай эмігранткай.
«Я пакажу табе сваё месца сілы»

Мы гаворым пра дзяцей, пра сабак, пра працу.

Цікаўлюся, чаму вырашылі арандаваць хату. На што чую відавочны адказ: Насця вельмі творчая натура, якой патрэбная свабода, дрэвы, магчымасць пабыць сам-насам з прыродай і цішыня.

« Пазней пакажу табе сваё месца сілы. Паглядзіш і зразумееш, пра што я кажу. Суслікі, спускайцеся есці», − Наста кліча сваіх дзяцей да стала.

Серафіма і Арсень не адразу, мусіць праз хвілін пяць спускаюцца і садзяцца есці. Пасля трапезы мы ўсе разам адпраўляемся ў лес па дарозе, падобнай да сельскай Па такім свайго роду шляху, дзе прыгожыя велізарныя катэджы стаяць уперамешку са старымі напаўразваленымі хатамі, а наперадзе шмат зеляніны і дрэў.
Анастасія вядзе нас у сваё «месца сілы», а за яе спіной, раз-пораз перабягаючы наперад, ідуць яе дзеці. Яны апранутыя ў чорнае − маленькія сек'юрыці, якія ахоўваюць маму.
Даходзім да лесу і бачым прыгожае зарослае зелянявае возера, чуем, як шамацяць лісцем дрэвы. Сапраўды, цудоўнае месца.

Анастасія прапануе прагуляцца вакол возера і падыхаць свежым паветрам. Дзеці застаюцца на беразе назіраць за качкамі. Мы ідзём моўчкі, прагна ўдыхаючы лясное паветра. У Насты перыядычна звоніць тэлефон.

Пазней пакажу табе сваё месца сілы. Паглядзіш і зразумееш, пра што я кажу. Суслікі, спускайцеся есці
Пазней пакажу табе сваё месца сілы. Паглядзіш і зразумееш, пра што я кажу. Суслікі, спускайцеся есці
Дайшоўшы да купелі з амаль высмаглай на дне крынічнай вадой, мы бачым вялізарную жабу, якая не можа выбрацца з вады. Насця, нядоўга думаючы, разуваецца і спускаецца ратаваць тапельцу.

Калі мы вяртаемся, расказваем дзецям пра дзівосную сустрэчу, яе дачка Серафіма засмучаецца, што не пайшла з намі. Яна даўно марыла завесці дамашнюю жабу.
З Беларусі Насцінай сям'і ўдалося забраць котку і сабаку. А любімыя Серафімы марскія свінкі так і не пераехалі ва Украіну.
«Бывай, мой тэатр, маё сэрца, маё жыццё»

Анастасія − актрыса па адукацыі. Яе ўпэўненая хада, востры пранікнёны погляд і прыемная манера зносін кажуць пра магутную харызму.

Спачатку яна крыху акуратнічае, як быццам прыглядаецца: ці можна мне давяраць. Але ўсё ж, калі ўцягваецца ў размову, пачынае расказваць нешта цікавае, шмат жэстыкулюе, а калі смяецца, яе цёмныя карыя вочы пачынаюць ззяць.

21 жніўня 2020 года Настасся напісала заяву аб звальненні з Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага, у якім прапрацавала 23 гады.

«Бывай, мой тэатр, маё сэрца, маё жыццё», — напісала Насця ў сваіх сацсетках.
У заяве яна ўказала, што просіць звольніць яе па дамове бакоў − не можа працаваць у дзяржструктуры, калі дзяржава выдае злачынныя загады супраць свайго народа.
Спачатку яна крыху акуратнічае, як быццам прыглядаецца: ці можна мне давяраць
Спачатку яна крыху акуратнічае, як быццам прыглядаецца: ці можна мне давяраць
«Гэтае рашэнне ў мірны час было б для мяне неймаверным. Тэатр — гэта маё жыццё. Я там працавала з 16 гадоў. Пасля падзей, якія адбыліся пасля выбараў, працаваць у тэатры і па сутнасці абслугоўваць гэты рэжым не ўкладвалася ў маю карціну свету», — кажа Анастасія.

Яна сабрала калег і патлумачыла сваё рашэнне. Гэта не было заклікам, надзеі, што хтосьці з калегаў пойдзе па яе слядах, таксама не было. У выніку звольнілася толькі яна.

«Я не магу дазволіць сабе асудзіць сваіх калегаў, бо цудоўна разумею, што тэатр — гэта сям'я, у якой людзі жывуць. Кожны чалавек прымае рашэнні са свайго разумення свабоды. Асабіста я не змагла б працягваць працаваць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца», − кажа Наста.
Вымушанае рашэнне
24 жніўня 2020 года Анастасія разам са сваімі дзецьмі перасякла мяжу Беларусі ў бок Украіны. Так яна бегла ад радзімы, у якой яе маглі пазбавіць самага каштоўнага: дзяцей і свабоды.

«На тэлефон паступалі дзіўныя званкі з пытаннямі пра тое, ці ў бяспецы мае дзеці. На той момант я ўжо была ў нейкіх праўладных чорных спісах. Але вось маніпуляцыя дзецьмі сталі апошняй кропляй. Мы сабралі рэчы і таемна выехалі з краіны. Любы разважны чалавек не стаў бы падвяргаць пагрозам сваіх дзяцей і паступіў бы гэтак жа. Я з'язджала з упэўненасцю, што вярнуся праз некалькі месяцаў, нават не брала нам цёплыя рэчы. А праз 2 месяцы ва Украіну прыехаў муж».

Насці і яе сям'і давялося пакінуць не проста дом, а дом, пра які яны марылі.

Доўгі час яна з сям'ёй жыла ў Мінску ў двухпакаёвай кватэры. Але марылі пра сваю зямлю. Купілі дом у Гарадзішчы за Азярцом, зрабілі там рамонт. Настасся лічыць: там месца беларускай сілы.
Валы і рака Менка − гэта гістарычны пачатак горада Мінска, месца неапісальнай прыгажосці. Насця нават пайшла на курсы ландшафтнага дызайну. Разам з мужам збірала вялікія камяні па ўсёй Беларусі і ўпрыгожвала ўчастак. У доме, пра які марылі, пражылі крыху больш за два гады.

«Вельмі балюча губляць свой дом. Мы, калі былі ўжо тут, разумелі, што нам трэба нейкая свая прастора, паветра, але бліжэй да горада. Арандавалі гэты дом. Важна было, каб ён хоць кропельку адпавядаў бы таму, які застаўся ў нас у Беларусі, — кажа Анастасія. — Вельмі сумую па сябрах, па сваяках, па блізкіх, па доме і па вось такіх душэўных месцах».
Беларуская анлайн-школа ва Украіне

У Кіеве Анастасія адкрыла першую беларускую анлайн-школу. Ідэя прыйшла, калі яна шукала варыянты навучання для сваіх дзяцей. Такая школа − выратаванне для маленькіх бежанцаў і бежанак.

У ёй дзеці працягваюць вучыць беларускую мову, літаратуру і гісторыю Беларусі. У школе ёсць прадмет − гісторыя беларускага мастацтва. Таксама дзеці вывучаюць рускую мову і рускую літаратуру, гэта тыя прадметы, якіх няма ва ўкраінскай адукацыйнай праграме.

Дзякуючы анлайн навучанню дзеці могуць займацца падчас лакдаўна і каранціну.

У школе Насты працуюць украінскія настаўнікі, якія выкладаюць урокі на рускай мове, тут выкладаюць і рэпрэсаваныя беларускія педагогі. Акрамя прадметаў абавязковай праграмы школьнікі паглыблена вывучаюць англійскую мову і асновы IT. Пасля заканчэння школы дзеці атрымаюць атэстат дзяржаўнага ўзору Украіны. Школа існуе на донарскія сродкі. На момант адкрыцця ў ёй вучыліся 12 вучняў, у тым ліку дзеці Анастасіі. Праз год − ужо 45 вучняў і вучаніц.

Такая школа − выратаванне для маленькіх бежанцаў і бежанак
Такая школа − выратаванне для маленькіх бежанцаў і бежанак
«Кіраванне школай — гэта каласальная праца, якая займае практычна ўвесь вольны час. У нашай школы вельмі вялікая запатрабаванасць. Але, на жаль, большасць сем'яў уцекачоў з Беларусі знаходзяцца ў цяжкім фінансавым становішчы. Нямногія могуць аплачваць нават палову цаны, а 12 дзяцей вучацца бясплатна. Гэта стварае фінансавыя цяжкасці для школы і не дае магчымасці пашырыцца для таго, каб набраць большую колькасць дзяцей. Я кожны дзень занятая пошукам грошай, і гэта вельмі вымотвае. Не люблю прасіць грошы і часам пракрасціную», — смеючыся, гаворыць Насця.

Матывацыя Анастасіі − дапамагчы дзецям у нялёгкіх умовах эміграцыі атрымаць адукацыю, не даць страціць ім сувязь са сваёй краінай, са сваімі каранямі. Каб пасля вяртання дадому, у беларускія школы, дзеці змаглі працягваць вучыцца, не прапусціўшы школьную праграму і захаваўшы сваю мову і сваю культуру.
Песні, якія ірвуць на часткі сэрца, і новы тэатральны праект
Настасся спявае свае песні на рускай і на беларускай мовах. У яе доме шмат беларускіх нацыянальных сімвалаў. У калідоры вісіць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, на стале ляжаць сурвэткі з беларускай вышыўкай. Нават у кухні на вялікай белай батарэі яна павесіла чырвоную стужку. Ніводны канцэрт Насці не абыходзіцца без нацыянальнага сцяга.

На адным з такіх канцэртаў я пабывала ў дзень беларускай культуры ў Кіеве.

Калі Анастасія спявае, усё заміраюць, услухоўваючыся ў кожнае слова і тэмбр яе голасу. І толькі маленькія дзеці бесклапотна танчаць ля сцэны. Большасць гледачоў − бежанцы і бежанкі з Беларусі. У паветры лунае атмасфера яднання.

Анастасія выходзіць на сцэну басанож, у чорнай сукенцы з тонкай тканіны. Заўважна, што перад публікай яна адчувае сябе як дома. Калі спявала, момантамі здавалася, што зараз зарыдае. Яна не плакала, але было відаць, што недзе ў глыбіні душы яе рве на часткі.

«У мяне ёсць знешнія праявы сілы, але ўнутры сябе моцнай не лічу. Проста я вельмі мэтанакіраваная і ўпартая. Мне бывае балюча, цяжка і толькі самыя блізкія людзі ведаюць аб тым, што я шмат у чым няўпэўненая ў сабе, часта сумняваюся. Але на выхадзе гэтага ўсяго не відаць − стараюся трымацца ўпэўнена. Не веру ў моцных людзей, і лічу, што ў любой моцнай асобе ёсць нармальная слабая, якая ўтоеная ад вачэй».
У мяне ёсць знешнія праявы сілы, але ўнутры сябе моцнай не лічу. Проста я вельмі мэтанакіраваная і ўпартая
У мяне ёсць знешнія праявы сілы, але ўнутры сябе моцнай не лічу. Проста я вельмі мэтанакіраваная і ўпартая
У Насці выдатныя арганізатарскія здольнасці. Яна добра адчувае не толькі музыку, але і людзей. І разумее, як сабраць каля сябе прафесіяналаў, якія разам змогуць зрабіць нешта вартае.

Але яна ніколі не назаве сябе арганізатаркай і ўжо тым больш лідаркай. Лічыць: чалавек, які вельмі любіць свабоду, ніколі не прыме на сябе ролю, у якой ёсць хоць невялікая праява ўлады.

Наста марыць сабраць разам з калегамі тэатральную трупу і рабіць новыя праекты. Тэатр, якому яна прысвяціла паўжыцця, сніцца ёй амаль кожную ноч. Знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі год − вельмі цяжка, але і жыццё не стаіць на месцы.

«Усё, што раблю, звязана з Беларуссю: творчыя праекты, школа. Тут абрастаю новымі знаёмствамі, новым колам зносін, ужо ўкраінскім. Нейкае яднанне надыходзіць. Ствараецца ілюзія жыцця», − разважае Насця.

Як і яе сям'я, і ​​тысячы беларусаў і беларусак у эміграцыі, Анастасія хоча вярнуцца дадому. Калі гэта будзе, ніхто не ведае. Але сама яна ўпэўнена, што вымушаная страта дома − часовая.

Аўтарка: Аксана Дабрыянец
Столін-Кіеў
Падзяліцца

Папярэдняя гісторыя

Наступная гісторыя

Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)
Слов’янська бунтарка, яка бореться
за можливості для молоді
Ганна Авдіянц, засновниця платформи ініціатив «Теплиця»

Слов'янськ (Украіна)