Гераіні
BY
На нашым сайце пад хэштэгам  #ЇїСправа, #ЯеСправа, #ЕёДело мы публікуем артыкулы пра жанчын*, якія змяняюць сваё жыццё, жыццё краіны, горада, раёна, вуліцы да лепшага і робяць свет больш справядлівым. #ЯеСправа імкнецца рабіць бачным унёсак актыўных жанчын* у развіццё грамадзянскай супольнасці.

Усе артыкулы падрыхтаваныя ў межах адукацыйнай праграмы для маладых журналістак* з Беларусі і Украіны MediaLab Fem. На нашых Медыямайстэрнях студэнткі* атрымліваюць і паглыбляюць веды ў галіне жаночага актывізму, жанравага фотапартрэта і партрэтнага нарыса.
Аб мове
Для нас важная інклюзіўнасць мовы, уключанасць у моўныя практыкі ўсіх гендарных ідэнтычнасцяў. Мы не маем гатовага рэцэпта для змякчэння лінгвістычнага сексізму. Мы эксперыментуем і шукаем формы, якія змяншаюць моўную дыскрымінацыю.

Нашы аўтаркі* вырашаюць самі, ці выкарыстоўваць у тэкстах фемінітывы, гендаргэп, гендарную зорачку, іншыя прыёмы гендарна-інклюзіўнай мовы або прытрымлівацца замацаваных моўных «нормаў».

Цытаты гераінь* мы падаём у арыгінале.

Калі мы пішам «Жанчына», то маем на ўвазе ўсіх, хто сябе ёю лічыць, незалежна ад біялагічнага полу.

MediaLab Fem у 2021 годзе курыравалі:
Практыкі жаночага актывізму:

Эма Антанюк
Ірына Дзедушава
Тамара Злобіна
Тамара Марцанюк
Алена Агарэлышава
Аляксандр Пяршай
Жанравы фотапартрэт

Ірынка Грамоцкая
Сяргей Каравайны
Сяргей Паляжака
Таццяна Ткачова
Аляксей Фурман
Юля Воўчак
Партрэтны нарыс/Партрэтнае інтэрв'ю

Анастасія Ляўкова
Яраслава Цімашчук
Марыя Цітарэнка
Алеся Ярамчук

Кіраўніца праекта: Алена Жэрздзева
Каардынатаркі праекта: Антаніна Палухіна, Алеся Парфан
На нашым сайце пад хэштэгам #ЇїСправа, #ЯеСправа, #ЕёДело мы публікуем артыкулы пра жанчын*, якія змяняюць сваё жыццё, жыццё краіны, горада, вуліцы да лепшага і робяць свет больш справядлівым. #ЯеСправа імкнецца рабіць бачным унёсак актыўных жанчын* у развіццё грамадзянскай супольнасці.


© EMI e.V.
Мы будзем рады, калі пра нашых гераінь* даведаецца як мага больш людзей, таму вы можаце перадрукоўваць нашы матэрыялы, зважаючы аўтарскія правы.
Калі перадрукоўваеце адну з нашых гісторый, пазначце, хто аўтар*ка фотаздымкаў, тэкста, відэа.

Публікацыя на вашым рэсурсе павінна ўтрымліваць актыўную гіперспасылку на арыгінальную публікацыю.

Выкарыстоўваць наш кантэнт вы можаце толькі ў некамерцыйных мэтах.

Вы хочаце, каб пра актыўных жанчын вашага рэгіёну ці горада даведалася больш людзей? Ёсць актывістка*, пра якую вы бы хацелі пачытаць? Напішыце нам прапанову пра сваю гераіню* на heroine@mailbox.orgі мы раскажам яе гісторыю.

Хочаце самі напісаць і/або зрабіць фотагісторыю пра адну з актывістак* свайго горада ці краіны, стаць аўтар*кай #ЯеСправы? Дашліце нам інфармацыю пра гэтую гераіню*, спасылку на вашы публікацыі (калі яны ёсць) ці неапублікаваны тэкст. Дадайце вашы фотаработы ў жанры фотарэпартажу або жанравага фотапартрэта (калі ёсць). Чакаем вашы прапановы на heroine@mailbox.org.